Home › Groups › Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Telegram
Telegram Channel Link

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Telegram Channel Link

★★★★★ 0.0 (0 ratings)
👁 6 views ↗ 0 joins
🇯🇵 Japan 🌐 Japanese # Film & Animation
About this telegram channel link
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Telegram Channel

Latest public posts from this Telegram channel.

530 subscribers
31 Oct 2026 latest post
Click to fetch the latest posts directly from Telegram.
Telegram post media Алесь Бяляцкі: «Трэба не толькі вызваляць людзей, але і дабівацца спынення рэпрэсій»

Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў вялікім інтэрв'ю нямецкаму медыяпраекту Dekoder распавёў пра сваё стаўленне да дыялога паміж адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкам.

«Я гляджу на гэта перш за ўсё як на перамоўную стратэгію: людзей вызваляюць у абмен на нейкія эканамічныя ці палітычныя саступкі.
Людзі дзякуючы гэтаму выходзяць на волю, я гэта падтрымліваю. Для мяне гэта перш за ўсё гуманітарнае пытанне.

Еўропа павінна задаць сабе пытанне: што такое Беларусь? Гэта еўрапейская краіна ці не?

Але ёсць небяспека: палітвязні могуць ператварыцца ў пастаянны тавар. Адных выпускаюць, а потым рэжым набірае новых. Атрымліваецца бясконцая карусель. Таму трэба не толькі вызваляць людзей, але і дабівацца спынення рэпрэсій. Ведаючы Лукашэнку ўжо больш за трыццаць гадоў, я ўпэўнены, што ён як дыктатар разумее толькі пазіцыю сілы».


📍️️️️️️Чытаць размову з Алесем Беляцкім цалкам
Telegram post media 💔 2 гады за кратамі валанцёр «Вясны» Станіслаў Мачалаў

Станіслаў Мачалаў — актывіст з Гомеля, праграміст і валанцёр гомельскай «Вясны».

31 кастрычніка 2024 года яго затрымалі разам з жонкай Святланай Якубовіч, якую вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2026 года.

У лістападзе 2025 года Станіслава асудзілі да чатырох гадоў калоніі строгага рэжыму па справе аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Гэта другі тэрмін, які адбывае Станіслаў па палітычным прысудзе: у 2021 годзе яго затрымалі і асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту. Напрыканцы 2023 года Станіслаў апынуўся на волі, цалкам адбыўшы тэрмін.

Жонка палітвязня мяркуе, што за імі сачылі супрацоўнікі міліцыі з мэтай "закрыць" Станіслава хоць за што-небудзь.

Праваабаронцам вядома, што цяпер ён адбывае тэрмін у ПК № 8.
Telegram post media 🖼 Падчас фестывалю PRADMOVA у Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

З 30 кастрычніка па 1 лістапада любы жадаючы зможа наведаць выставку «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Празе.

Экспазіцыя малюнкаў уздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці ва ўмовах поўнай ізаляцыі, магчымасць данесці пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі.

На выставе будзе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.

Поўная праграма фестывалю - https://pradmova.eu/praha_2026/

📍Адрас: U Lužického semináře 13, Praha 1.

Уваход на ўсе імпрэзы вольны.
Telegram post media 📸У архіве «Вясны» амаль 70 магшотаў палітвязняў – здымкаў, зробленых за кратамі

Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. «Вясна» сабрала ўжо амаль 70 сведчанняў былых палітвязняў і іх фота з «жоўтых бірак» і справак аб вызваленні.

«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за некалькі гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту Дзіяна Пінчук.


Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org

🌿 Былыя палітвязні могуць даслаць сваё фота, зробленае за кратамі. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.
Telegram post media ❗️У Беларусі яшчэ +6 новых палітвязняў

Гэта Іван Балашэнка, Таццяна Пытко, Аляксандр Баранаў, Аляксандр Радзюк, Руслан Тупік, Яўген Жарыкаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121556

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Telegram post media 🙄️️️️️️ «Не так павітаўся». За што палітвязняў адпраўляюць у ШІЗА

Размовы з іншымі зняволенымі, малюнкі беларускіх і ўкраінскіх сцягоў, адмова выконваць надуманыя патрабаванні адміністрацыі, а часам — нават публікацыі ў медыя. Былыя палітвязні расказваюць, як у калоніях выкарыстоўваюць штрафны ізалятар, каб караць, ізаляваць і трымаць людзей у пастаянным напружанні. Некаторыя праводзяць там дзясяткі сутак запар, а холад і адсутнасць элементарных рэчаў робяць гэтае выпрабаванне асабліва цяжкім.

«Вясна» сабрала гісторыі былых палітзняволеных, якія прайшлі праз штрафныя ізалятары у розных калоніях, і распавядае, з чым яны сутыкнуліся за кратамі.

«Калі мяне часам выпускалі — я выходжу, да кагосьці падыходжу, пачынаю размаўляць, потым да мяне падыходзяць: "Слухай, я не буду з табой мець зносіны, бо ў мяне праз гэта праблемы". Гэта значыць тых, хто са мной меў зносіны, гэтак жа маглі закрыць у ШІЗА, каб астатнім было прыкладам», — распавядае былы палітвязень.


👉 Чытаць па спасылцы
📹 Забароненая памяць Курапатаў

Урочышча Курапаты — гэта не толькі месца расстрэлаў дзясяткаў тысяч ахвяраў сталінізму, але і сімвал шматгадовага супраціву. Абарона ад забудовы, пікеты ля рэстарана "Поедем-поедим", абарона народных крыжоў і маршы памяці на "Дзяды — кожны раз дзяржава адказвала гвалтам, арыштамі і судзімасцямі.

У відэа "Вясна" сабрала хроніку таго, як улады каралі тых, хто спрабаваў абараніць праўду і ўшанаваць забітых.

📍️️️️️️Забароненая памяць: хроніка дзяржаўнага пераследу абаронцаў Курапатаў
Telegram post media ⁉️ Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?

Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.

Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў:

«Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы».


🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»
Telegram post media ✊Алесь Бяляцкі выказаў словы падтрымкі "Новай газеце", якая сёння абвясціла пра спыненне працы ў Расіі

30 кастрычніка Выданне "Новая газета" паведаміла пра спыненне працы ў Расіі. Старшыня "Вясны" і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі выказаў салідарнасць з "Новай газетай".

За 33 гады існавання выданне страціла шасцярых журналістаў і аўтараў, забітых праз сваю працу, сярод іх Ганна Паліткоўская і Наталля Эстэмірава. Пасля 2022 года рэдакцыя засталася ў Расіі і працягвала працаваць нягледзячы на адкліканне ліцэнзій, судовы пераслед і статус "замежнага агента".

"Я даведаўся пра прысуджэнне мне Нобелеўскай прэміі ў беларускай турме ў 2022 годзе, праз год пасля Дзмітрыя Муратава. Мы не былі знаёмыя, але я ведаў, што Дзмітрый будзе гаварыць ад майго імя. Так і было", — кажа Алесь Бяляцкі.


Праваабаронца адзначае, што сёння Дзмітрый Муратаў, апошні нобелеўскі лаўрэат, які яшчэ працуе ў Расіі, фіксуе забойства сваёй газеты.

👉️️️️️️ Чытайце увесь тэкст па спасылцы

📸На фота: Алесь Бяляцкі з Дзмітрыем Муратавым
Telegram post media 🗣️«Урад падмяняе выкананне абавязацельстваў спрэчкай»: праваабаронца пра новую справаздачу Міжнароднай арганізацыі працы па Беларусі

👉 Чытаць па спасылцы

26 кастрычніка Міжнародная арганізацыя працы апублікавала новую справаздачу пра выкананне Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у сферы свабоды прафсаюзаў і правоў работнікаў. Дакумент падрыхтаваны да разгляду на сесіі Кіраўнічага органа МАП, якая пройдзе 9–19 лістапада.

«Падставаў гаварыць пра “прарыў” у стасунках паміж МАП і беларускімі ўладамі гэты дакумент не дае. На маю думку, урад зноў падмяняе размову пра выкананне абавязацельстваў спрэчкай пра палітычныя матывы тых, хто патрабуе іх выконваць. Логіка гэтай рыторыкі зручная для ўлады: праблемай абвяшчаюцца не парушэнні, а міжнародная ўвага да іх», — пракаментаваў дакумент праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч.
Telegram post media 💔Алесь Бяляцкі: «Я запомніў на ўсё жыцьцё, яшчэ з тых памятных "Дзядоў", што асабістая параза можа ўрэшце стацца агульнай перамогай»

Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі падчас свайго першага зняволення ў 2011-2014 гадах напісаў успаміны пра першы масавы мітынг у Беларусі — «Дзяды», які адбыўся 30 кастрычніка 1988 года. Гэтыя ўспаміны пазней увайшлі у ягоную кнігу «Халоднае крыло Радзімы». Прыводзім адзін з тэкстаў, прысвечаны «Дзядам».

«Разгон мірнага шэсьця, арышты, сьлезацечны газ, дубінкі — усё гэта было для грамадства як удар маланкі. Нечаканая дэманстрацыя гвалту выклікала ў людзей зусім не паніку і страх, а незвычайную актыўнасьць і супраціў, што ўзьняліся як цунамі, якое немагчыма было спыніць».


👉 Чытаць цалкам успаміны Алеся Беляцкага
Telegram post media 📸38 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы масавы мітынг — Дзяды-88

Першы масавы мітынг у Беларусі і адзін з самых масавых мірных мітынгаў на прасторы тагачаснага СССР адбыўся ў Мінску 30 кастрычніка 1988 года — у дзень памінання продкаў «Дзяды». Ён быў жорстка разагнаны ўладамі — з выкарыстаннем слёзатачывага газу і вадамётнай тэхнікі.

Заяўка на правядзенне «Дзядоў-88» была пададзена ад Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Гэта была «нефармальная» арганізацыя маладых пісьменнікаў, якая дзейнічала ў 1986—1989 гадах. Яе старшынёй з’яўляўся Алесь Бяляцкі. Ён, адзін з арганізатараў акцыі, атрымаў афіцыйнае папярэджанне пракуратуры — што ў выпадку масавых беспарадкаў будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, і ўпершыню быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
Telegram post media 🕯 Ноч расстраляных паэтаў: памяць, якую не прымусіць замаўчаць

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года савецкі рэжым расстраляў 108 беларускіх культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх — 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі і крытыкі. Гэтая ноч стала адной з самых трагічных старонак беларускай гісторыі.

Але пераслед за слова, творчасць і свабоду думкі не застаўся ў мінулым. Сёння рэпрэсіі супраць беларускіх творцаў і абаронцаў нацыянальнай памяці працягваюцца ў новай, але не менш жудаснай форме. 

З гэтай нагоды «Вясна» падрыхтавала матэрыялы:

🔗 Ад 1937-га да сёння: як у Беларусі працягваецца пераслед за слова і мастацтва

🔗 Забароненая памяць: хроніка дзяржаўнага пераследу абаронцаў Курапатаў
⚖️ Блогерку Кацярыну Ваданосаву збіраюцца судзіць завочнаУ дачыненні да Кацярыны Ваданосавай распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 130-1 КК (рэабілітацыя нацызму) і ч. 1 арт. 130-2 КК (апраўданне генацыду беларускага народа).Жанчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.Раней Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць жанчыны за нібыта «рэабілітацыю нацызму» на YouTube.Паводле Следчага камітэта, Кацярына «ў змове з экстрэмісцкімі фармаваннямі» сістэматычна публікуе на YouTube матэрыялы, нібыта накіраваныя на «рэабілітацыю нацызму».🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Юрыем МаісеенкамЮрый Маісеенка быў асуджаны ў студзені 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).Вядома, што Юрыя асудзілі да пазбаўлення волі. Яго месцазнаходжанне праваабаронцам невядомае.✍️ Калі вы перасякаліся з Юрыем за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🗣 Ад асуджэння гвалту на Плошчы да абароны «Вясны»: што нобелеўская лаўрэатка Наві Пілэй казала пра БеларусьСёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілэй надавала значную ўвагу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас сваёй працы на пасадзе Вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека.«Вясна» сабрала яе ключавыя заявы пра Беларусь за 2010–2012 гады — ад асуджэння гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў да рэакцыі на пераслед праваабаронцаў і патрабаванняў рэабілітаваць палітычных зняволеных.У матэрыяле вы даведаецеся пра:▪️ першыя прысуды ўдзельнікам пратэстаў;▪️ ціск на адвакатаў і няўрадавыя арганізацыі;▪️ арышт Алеся Бяляцкага і рэйд у офісе «Вясны»;▪️ разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Савеце ААН па правах чалавека і стварэнне пасады спецдакладчыка па Беларусі.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121411🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нановаБылы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы.Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача.🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.
❓ Ці можа МУС перастаць публікаваць спіс «экстрэмістаў»? Тлумачыць юрыстка «Вясны»Спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», — не проста інфармацыйны рэсурс Міністэрства ўнутраных спраў. Яго публікацыя і абнаўленне прадугледжаныя заканадаўствам. Пра гэта нагадвае юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва.«Публікацыя Пераліку — гэта абавязак МУС і частка дзейнасці дзяржорганаў па “супрацьдзеянні экстрэмізму”. Каб на законных падставах перастаць публікаваць спіс, павінны быць унесены змены ў заканадаўства. Тады або Пералік увогуле будзе адменены, або мусіць быць створаны іншы непублічны для грамадства механізм распаўсюду Пераліку», — тлумачыць Святлана Галаўнёва.Юрыстка таксама падкрэслівае, што сёння спіс «экстрэмістаў» — адна з нешматлікіх публічна даступных крыніц інфармацыі пра палітычна матываваны пераслед у Беларусі.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121415🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎙 Голас пакалення свабоды: сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі і прэзентацыя зборнікаПрэміяй "Голас пакалення свабоды" сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга "Голас пакалення свабоды" – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121416🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Telegram Channel Link information
Country 🇯🇵 Japan
Language Japanese
Type Telegram Channel Link
Subscribers 530
Rate this group

How would you rate this community?

0.0 ★ Join Group →