Home › Groups › Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Telegram
Telegram Channel Link

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Telegram Channel Link

★★★★★ 0.0 (0 ratings)
👁 4 views ↗ 0 joins
🇯🇵 Japan 🌐 Japanese # Film & Animation
About this telegram channel link
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Telegram Channel

Latest public posts from this Telegram channel.

559 subscribers
13 Oct 2026 latest post
Click to fetch the latest posts directly from Telegram.
⚖️ Блогерку Кацярыну Ваданосаву збіраюцца судзіць завочнаУ дачыненні да Кацярыны Ваданосавай распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 130-1 КК (рэабілітацыя нацызму) і ч. 1 арт. 130-2 КК (апраўданне генацыду беларускага народа).Жанчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.Раней Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць жанчыны за нібыта «рэабілітацыю нацызму» на YouTube.Паводле Следчага камітэта, Кацярына «ў змове з экстрэмісцкімі фармаваннямі» сістэматычна публікуе на YouTube матэрыялы, нібыта накіраваныя на «рэабілітацыю нацызму».🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Юрыем МаісеенкамЮрый Маісеенка быў асуджаны ў студзені 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).Вядома, што Юрыя асудзілі да пазбаўлення волі. Яго месцазнаходжанне праваабаронцам невядомае.✍️ Калі вы перасякаліся з Юрыем за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🗣 Ад асуджэння гвалту на Плошчы да абароны «Вясны»: што нобелеўская лаўрэатка Наві Пілэй казала пра БеларусьСёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілэй надавала значную ўвагу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас сваёй працы на пасадзе Вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека.«Вясна» сабрала яе ключавыя заявы пра Беларусь за 2010–2012 гады — ад асуджэння гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў да рэакцыі на пераслед праваабаронцаў і патрабаванняў рэабілітаваць палітычных зняволеных.У матэрыяле вы даведаецеся пра:▪️ першыя прысуды ўдзельнікам пратэстаў;▪️ ціск на адвакатаў і няўрадавыя арганізацыі;▪️ арышт Алеся Бяляцкага і рэйд у офісе «Вясны»;▪️ разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Савеце ААН па правах чалавека і стварэнне пасады спецдакладчыка па Беларусі.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121411🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нановаБылы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы.Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача.🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.
❓ Ці можа МУС перастаць публікаваць спіс «экстрэмістаў»? Тлумачыць юрыстка «Вясны»Спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», — не проста інфармацыйны рэсурс Міністэрства ўнутраных спраў. Яго публікацыя і абнаўленне прадугледжаныя заканадаўствам. Пра гэта нагадвае юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва.«Публікацыя Пераліку — гэта абавязак МУС і частка дзейнасці дзяржорганаў па “супрацьдзеянні экстрэмізму”. Каб на законных падставах перастаць публікаваць спіс, павінны быць унесены змены ў заканадаўства. Тады або Пералік увогуле будзе адменены, або мусіць быць створаны іншы непублічны для грамадства механізм распаўсюду Пераліку», — тлумачыць Святлана Галаўнёва.Юрыстка таксама падкрэслівае, што сёння спіс «экстрэмістаў» — адна з нешматлікіх публічна даступных крыніц інфармацыі пра палітычна матываваны пераслед у Беларусі.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121415🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎙 Голас пакалення свабоды: сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі і прэзентацыя зборнікаПрэміяй "Голас пакалення свабоды" сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга "Голас пакалення свабоды" – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121416🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❗️ Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС тры тыдні не абнаўляе спіс "экстрэмістаў"Ужо тры тыдні МУС не абнаўляе спіс "экстрэмістаў", які раней папаўняўся кожную пятніцу.Праваабаронцы "Вясны" нагадваюць, што за гэтым не стаіць паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека: палітычна матываваныя затрыманні і суды ў Беларусі працягваюцца штодня. Знікненне яшчэ адной публічнай крыніцы інфармацыі пра рэпрэсіі можа азначаць, што ўлады спрабуюць схаваць іх маштаб.Нагадаем, на сайце ведамства пазначана, што старонка часова недаступная «па тэхнічных прычынах». Апошняе абнаўленне было 18 верасня.Таксама не абнаўляецца спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці». Апошні раз яго абнаўлялі 1 кастрычніка.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121415✍️ Калі вы ведаеце пра выпадкі рэпрэсій, сутыкнуліся з пераследам самі ці валодаеце важнай інфармацыяй, паведамляйце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo.
🗣 Юрыстка «Вясны» — пра забарону стыкераў у Telegram і новыя аб’екты «экстрэмісцкіх» пераследаўЧаму ў Беларусі прызнаюць «экстрэмісцкімі» стыкерпакі ў Telegram і што могуць забараніць наступным? Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва лічыць, што гэта залежыць ад розных фактараў — і часам нават ад выпадковасьці.«На маю думку, тое, які наступны сродак выказвання трапіць пад увагу і забарону — акаўнты ў TikTok, допісы ў Threads, стыкерпакі ў Telegram, — можа залежаць ад даволі выпадковых фактараў. Магчыма, гэта таксама вынік пэўных дырэктываў “зверху”, якія патрабуюць звярнуць увагу на тую ці іншую анлайн-прастору для выказвання меркаванняў, як, мяркуючы па ўсім, нядаўна адбылося з Threads», — кажа Святлана Галаўнёва.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121408🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📌 Віцебскі крымінальны вышук прапанаваў жанчыне за мяжой напісаць распіску, што яна не вернецца ў БеларусьПра амаль анекдатычны выпадак «Віцебскай Вясне» на ўмовах ананімнасці расказала віцяблянка, якая атрымала некалькі паведамленняў ад супрацоўніка беларускага крымінальнага вышуку ў сацыяльных сетках.Жанчыне прапанавалі напісаць «распіску» пра тое, дзе яна цяпер жыве і што не збіраецца вяртацца на радзіму. Потым трэба было сфатаграфавацца з гэтым «дакументам» і даслаць здымак аўтару прапановы.Паводле слоў супрацоўніка, гэта нібыта дазволіла б «прыпыніць» крымінальную справу, заведзеную супраць яе за «абразу прадстаўніка ўлады».Таксама супрацоўніка МУС цікавілі звесткі пра сям’ю віцяблянкі і яе планы на бліжэйшую будучыню.Фотаздымак Барыс Хмельны / «Медыязона. Беларусь»
🤬 Беларусу забаранілі ўезд у Расію на 100 гадоў за ўдзел у пратэстах 2020 годаВярхоўны суд Рэспублікі Карэлія пакінуў у сіле забарону на ўезд у Расію для беларуса Максіма Стасевіча да 17 красавіка 2126 года. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».16 жніўня 2020 года мужчына удзельнічаў у пратэстах у Мінску. У Беларусі яго не судзілі. У 2021 годзе ён пераехаў у Карэлію і працаваў у дзіцячым лагеры.У снежні 2025 года мужчыну затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па запыце Беларусі, але не выдалі, бо ўдзел у дэманстрацыі не з'яўляецца злачынствам у Расіі.У красавіку 2026 года беларуса затрымалі ў Карэліі за знаходжанне ў мясцовасці без дазволу ФСБ. Яго аштрафавалі, але ад дэпартацыі адмовіліся. Пасля гэтага Цэнтр па процідзеянні экстрэмізму МУС Карэліі забараніў яму ўезд у Расію на 100 гадоў. Падставай назвалі тое, што Стасевіч нібыта «схаваўся ад органа крымінальнага пераследу на тэрыторыі Расіі».
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзянісам ПрывалавымДзяніс Прывалаў быў асуджаны ў судзе Партызанскага раёна Мінска паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).Цяпер ён адбывае пакаранне ў ПК-2.✍️ Калі вы перасякаліся з Дзянісам за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🎥 «Архіпэляг БЕЛАГ-2». «Пасля турмы пачынаецца пекла». Як былых палітвязьняў выціскаюць з БеларусіУ пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» «Радыё Свабода» расказвае, як пасля вызвалення былых палітвязняў жыццё ў Беларусі можа ператварыцца ў пекла і чаму яны вымушаныя ўцякаць з краіны.«Калі я выйшла з калоніі, жыццё ператварылася ў пекла. І так атрымалася, што прыйшлі ня толькі да мяне, але прыйшлі і да маёй маці», — распавядае былая палітзьняволеная Вольга Такарчук.Новы выпуск па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=cTWWMRsP4Lw
🗣 Ад асуджэння гвалту Плошчы да абароны "Вясны": што нобелеўская лаўрэатка Наві Пілэй казала пра БеларусьСёлеташняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Наві Пілэй надавала надзвычайную ўвагу становішчу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас свайго знаходжання на пасадзе Вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека. Яна займала гэтую пасаду з 2008 па 2014 год. У гэты перыяд беларуская супольнасць сутыкнулася з пагаршэннем сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, і кіраўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара паслядоўна фіксавала масавыя парушэнні фундаментальных правоў і свабод.Пілэй паслядоўна патрабавала вызвалення палітвязняў і асобна падкрэслівала ключавую ролю Праваабарончага цэнтра "Вясна" ды яго лідараў у фіксацыі злачынстваў рэжыму.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121411🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
✊ Зварот да былых палітвязняўДапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
⚖️ Да 25 гадоў калоніі і штрафы ў сотні тысяч рублёў: гучныя завочныя працэсы 2026 годаУ Беларусі працягваюцца завочныя суды над палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, добраахвотнікамі і іншымі беларусамі. Найчасцей іх абвінавачваюць у "абразе ці паклёпе на Лукашэнку", "распальванні варожасці", "экстрэмізме" і "закліках да санкцый".Пакаранні ў 2026 годзе — ад 3,5 да 25 гадоў калоніі, а штрафы дасягаюць 225 тысяч рублёў.Акрамя зняволення, улады арыштоўваюць і прадаюць маёмасць асуджаных, каб спагнаць прызначаныя судом сумы.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121384🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Telegram Channel Link information
Country 🇯🇵 Japan
Language Japanese
Type Telegram Channel Link
Subscribers 559
Rate this group

How would you rate this community?

0.0 ★ Join Group →